Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале напісала:
«Сяргей на волі. Побач са мной і дзецьмі. Здарылася тое, пра што нашая сям’я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі з моманту яго затрыманьня. Вызваленьне Сяргея — гэта крок да вызваленьня ўсіх палітвязьняў і ўсёй Беларусі. Дзякуем усім за калясальную падтрымку».
Акрамя Ціханоўскага, сярод вызваленых экс-супрацоўнік Радыё Свабода Ігар Карней, выкладчыца Натальля Дуліна, актывіст анархісцкага руху Акіхіра Гаеўскі-Ханада, уладальніца беларускага і швэдзкага грамадзянства Галіна Красьнянская, фігурант справы «Саюзу беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыла Балахонаў, бізнэсовец Сяргей Шэлег. Сярод вызваленых — грамадзянін Эстоніі Алан Раё, якога 1 красавіка 2025 году асудзілі на 6 гадоў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за стварэньне «экстрэмісцкага фармаваньня». Усе яны вывезеныя зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьнік Келага абвясьціў пра вызваленьне 14 палітвязьняў. Сярод іх Сяргей Ціханоўскі