Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўначы зноў атакавала ўкраінскія гарады. У Кіеве абрынуўся пад’езд 5-павярховіка. ФОТА


5-павярховы дом у Кіеве пасьля расейскага ўдару 23 чэрвеня 2025 году
5-павярховы дом у Кіеве пасьля расейскага ўдару 23 чэрвеня 2025 году

У ноч на 23 чэрвеня расейскія войскі нанесьлі масаваны паветраны ўдар па Ўкраіне. Асноўнай мішэньню быў Кіеў.

Там ад выбуху абрынуўся пад’езд 5-павярховага дому. Загінулі сама меней шэсьць чалавек. Разбор завалаў, пад якімі могуць быць людзі, працягваецца.

У Белай Царкве, што за сто кілямэтраў на поўдзень ад украінскай сталіцы, загінула жанчына 1957 году нараджэньня.

У Кіеве пацярпелі сама меней 19 чалавек, у Белай Царкве — 8.

Зафіксаваныя прамыя трапляньні ў шасьці месцах, а таксама падзеньне абломкаў на 25 месцаў у Кіеве і Кіеўскай вобласьці. Пашкоджаны дамы, лякарні, аўтамабілі, уваход у мэтро.

Падобны ўдар Расея нанесла менш як тыдзень таму, 17 чэрвеня. Тады ў Кіеве таксама быў узарваны пад’езд жылога дому. У выніку той атакі ў Кіеве загінулі 28 чалавек (у тым ліку жыхары 23 зьнішчанага пад’езду) і больш за 140 атрымалі раненьні. Найстарэйшай загінулай быў 91 год, а наймаладзейшай ахвяры — 22 гады.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG